Комплекс складаецца з снарадаў для воркаўта і некалькіх трэнажораў. Яны прызначаныя для развіцця цягліц ног, спіны, грудзяў, рук і прэса, умацавання суставаў і паясніцы, павелічэння эластычнасці злучальных тканін.
Навучэнцы ў адказ падарылі кіраўніку краіны фотаальбом «Сцяжынкамi малой радзiмы», зроблены ў тэхніцы скрапбукінг. Старонкі альбома распавядаюць пра дзяцінства, студэнцкія гады, працоўную дзейнасць Аляксандра Лукашэнкі.
Пасля святочнага канцэрта кіраўнік краіны наведаў размешчаны ў ранейшым будынку Александрыйскай школы гісторыка-краязнаўчы музей і свой клас. Там Аляксандр Лукашэнка пагутарыў з першакласнікамі і колішнімі настаўнікамі.