У STEM-цэнтры змогуць бясплатна займацца вучні з 2 па 10 клас з розных школ горада і раёна.
У праграме — кіраванне беспілотнымі лятальнымі апаратамі, 3D-мадэляванне і друк, адукацыйная робататэхніка ў пачатковай школе, займальная робататэхніка, асновы праграмавання мікраэлектронікі, стварэнне кіраваных прылад на базе вылічальнай платформы Arduino, а таксама праграмаванне ў Scratch.
За 2018/2019 навучальны год у цэнтры плануецца навучыць каля 150 школьнікаў.
Спецыяльныя курсы Парку высокіх тэхналогій па навучанні школьнікаў праграмаванню прайшлі тры настаўнікі Лельчыцкай сярэдняй школы №1. Адна з іх — настаўніца інфарматыкі Святлана Мешчанка — ужо пачала вучыць школьнікаў праграмаванню ў асяроддзі Scratch. Яна адзначае, што навучанне ў STEM-цэнтры стане стымулам для вывучэння дзецьмі дакладных навук, станоўча паўплывае на іх паспяховасць і стане карысным і цікавым баўленнем часу.
STEM-цэнтр — праектная лабараторыя, у якой студэнты і школьнікі могуць правесці даследаванні з выкарыстаннем сучаснага (у тым ліку лічбавага) абсталявання.
STEM — абрэвіятура чатырох асноўных напрамкаў, якія маюць сёння ключавую ролю ў развіцці тэхналогій: натуральныя навукі, інфармацыйныя тэхналогіі, інжынерынг, матэматыка.
Праект стаў магчымы дзякуючы падтрымцы Парка высокіх технологий.
Чытайце таксама: