Аляксандр Захарчанка. Фота Wikipedia.
У выніку выбуху Аляксандр Захарчанка атрымаў мінна-выбуховую траўму галавы. Памёр ён у бальніцы, куды яго даставіла з месца здарэння ахова.
Па папярэдніх дадзеных, паведамляе «Коммерсант», выбуховае прыстасаванне было закладзена ў адзін з асвятляльных прыбораў, устаноўленых у кафэ, — таршэр або жырандолю, а ў дзеянне прыводзілася званком з тэлефона.
Мяркуецца, што да забойства датычныя людзі з бліжэйшага акружэння Захарчанкі. Само кафэ, па папярэдніх дадзеных, належала кіраўніку яго аховы. Па дадзеных сілавікоў, без дапамогі «сваіх» усталяваць бомбу ў ім было практычна немагчыма.
Пры гэтым мяркуецца, што ў момант выбуху забойца знаходзіўся побач з кафэ і бачыў, калі пад'ехаў Захарчанка. Званок, які ініцыяваў падрыў, ён зрабіў, як толькі той увайшоў унутр.
Чытайце таксама: