26 жніўня на 35 кіламетры аўтадарогі Мінск-Калачы-Мядзел супрацоўнікі ДПС звярнулі ўвагу на Фольксваген, які рухаўся з перавышэннем хуткасці.

Кіроўца праігнараваў інспектара ДАІ і стаў з’язджаць на вялікай хуткасці. Некалькі кіламетраў машыну пераследавалі.

Кіроўца не справіўся з кіраваннем і наехаў на агароджу. Пасля ДТЗ паспрабаваў схавацца разам са сваім пасажырам. Праз некалькі хвілін іх затрымалі супрацоўнікі ДПС.

Высветлілася, што кіраваў аўто жыхар Маладзечна 1985 года нараджэння. Ён быў у стане алкагольнага ап’янення — 1,36 праміле. Правоў на кіраванне транспартнымі сродкамі не меў, дакументы на аўтамабіль — адсутнічалі. Сёлета яго пазбавілі пасведчання кіроўцы за паўторнае кіраванне транспартным сродкам у стане алкагольнага ап’янення па 2023 год, яго аўтамабіль — канфіскавалі.

Кіроўца растлумачыў, што ён скраў Фольксваген у Маладзечне, на ім заехаў да сябра, дзе яны выпілі. Пасля чаго паехалі на аўто ў Мінск, каб прадаць скрадзеную машыну.

Матэрыялы перададзеныя ў Следчы камітэт.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?