Ён прапанаваў праверыць якасьць прадуктаў, што завозяцца ў Беларусь, у адказ на перадузятыя інспэкцыі беларускіх заводаў расейскімі кантралёрамі.
Міністар сельскай гаспадаркі і харчаваньня Сямён Шапіра прапанаваў правесьці інспэкцыю расейскіх прадпрыемстваў, якія пастаўляюць сваю прадукцыю ў Беларусь і назваў свой намер «адэкватнымі захадамі» ў сувязі з ігнараваньнем беларускіх прадуктаў.
Міністар назваў такія лічбы: харчаваньне ў Расею пастаўляюць 122 прадпрыемствы аграпраму. Расейцы маюць прэтэнзіі да 35 зь іх. Прычына — неадпаведнасьць якасьці малака і мяса расейскім стандартам. Але пакуль толькі 7 прадпрыемстваў ведаюць, што канкрэтна не падабаецца расейскім спажыўцам іхняй прадукцыі.
Сямён Шапіра цьвердзіць: гэтымі дзеяньнямі Масква найперш абараняе ўласнага вытворцу. Страціць расейскі рынак нявыгадна, сказаў ён. Палова ўсяго беларускага малака экспартуецца менавіта ўсходняму суседу.