Тут адбылося забойства, фота AP

Васьмігадоваму хлопчыку з амэрыканскага штату Арызона выстаўленыя абвінавачваньні ў двайным забойстве - свайго 29-гадовага бацькі Вінсэнта Рамэра і 39-гадовага Цімаці Раманса, які здымаў пакой у іх доме.

Паліцыя сьцьвярджае, што хлопчык прызнаўся, што застрэліў мужчын зь вінтоўкі 22-га калібру. Паліцэйскія таксама кажуць, што дзіця дакладна сплянавала забойствы і потым ажыцьцявіла іх у доме.

На паседжаньні суду, падчас якога малому падазраванаму былі выстаўленыя абвінавачваньні некаторыя людзі не хавалі сьлёз. Хлопчык тым часам моўчкі сядзеў у кайданках побач са сваёй маці.

Нічога асаблівага

Маці хлопчыка жыве ад яго асобна, паколькі ён застаўся пасьля разводу з бацькам, у якога, у сваю чаргу, зьявілася новая жонка. Падчас забойства апошняй не было ўдома.


У царкве сабраліся 600 чалавек

Вінсэнта Рамэра адпявалі ў панядзелак у касьцёле гарадку Сэнт-Джонс, дзе і адбылася трагедыя. На жалобную цырымонію прыйшлі 600 чалавек.

Менавіта Вінсэнт Рамэра – аматар паляваньня – і навучыў сына страляць.

У пракуратуры штата Арызона зазначаюць, што раней на хлопчыка ніхто не скардзіўся, ён добра вёў сябе ў школе.

Суседзі згадваюць, што бацька з сынам пастаянна прысутнічалі на футбольных матчах, або разам гулялі ў бэйсбол у сябе ў двары.

Разам з тым паліцыя правярае вэрсію, згодна зь якой хлопчык цярпеў зьдзекі.

Паводле Бі-Бі-Сі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0