Адпаведны Указ № 605 «Аб некаторых пытаннях прыватызацыі рэспубліканскіх унітарных прадпрыемстваў» Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў 10 лістапада.
У пералік увайшлі найбольш эканамічна значныя для рэспублікі прадпрыемствы Міністэрства прамысловасці, Міністэрства энергетыкі, Дзяржаўнага ваенна‑прамысловага камітэта, Беларускага дзяржаўнага канцэрна па нафце і хіміі, якія знаходзяцца ў рэспубліканскай уласнасці, уключаныя ў план прыватызацыі на 2008‑2010 гады.
Пры гэтым меры эканамічнага стымулявання рэспубліканскіх унітарных прадпрыемстваў, уключаных у пералік, захоўваюць сваё дзеянне ў адносінах да адкрытых акцыянерных таварыстваў, створаных у працэсе прыватызацыі гэтых прадпрыемстваў.
Рэалізацыя палажэнняў Указа будзе садзейнічаць прыцягненню буйных інвестыцый у ствараемыя адкрытыя акцыянерныя таварыствы.
Дакумент уступае ў сілу з дня яго афіцыйнага апублікавання.