26-гадовы нападаючы футбольнага мінскага «Дынама» і зборнай Беларусі Антон Сарока падпісаў кантракт з бельгійскім клубам «Локерэн». Пагадненне разлічана на тры гады.
На пачатку кар'еры Сарока лічыўся надзвычай перспектыўным футбалістам. У 18 гадоў ён з'ехаў у казанскі «Рубін», аднак так і не апраўдаў надзей. За расійскі клуб ён не згуляў ні разу.
Пасля футбаліст вярнуўся на радзіму. У 2012-2016 ён гуляў за «Гарадзею», адкуль перайшоў у мінскае «Дынама».
З цягам часу Сарока загуляў і ў зборнай. За 8 матчаў ён забіў 4 галы.
0
0
0
0
0
0