З'явіліся ўнікальныя кадры члена рэдкага племені з амазонскіх джунгляў, адзінага, хто застаўся ў жывых, паведамляе БіБіСі.

Яго прынята называць «самым адзінокім чалавекам на планеце». Гэты 50-гадовы мужчына жыве ў адзіноце ў бразільскай частцы нізіны Амазоніі ўжо на працягу 22 гадоў. Усе члены ягонага племені загінулі ад рук мясцовых бандытаў.

Бразільскае дзяржаўнае агенцтва ў справах карэннага насельніцтва назірае за лёсам гэтага чалавека з 1996 года. Пакуль ён жывы, на тэрыторыі штату Рандонія на паўночным захадзе краіны забароненая эканамічная дзейнасць.

Паводле канстытуцыі Бразіліі, карэннае насельніцтва мае права на валоданне зямлёй племянных тэрыторыяў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?