12 лістапада а 17‑й гадзіне Музэй сучаснага выяўленчага мастацтва і Польскі Інстытут у Мінску запрашаюць на адкрыцьцё пэрсанальнай выставы графікі Анджэя Канечнага (Гдыня, Польшча) «Пастэлі».

Анджэй Станіслаў Канечны нарадзіўся 15 студзеня 1958 г. у Торуні. Займаецца жывапісам, малюнкам, піша кароткія літаратурныя формы з гісторыі мастацтва, фэльетоны і вершы. У 1979‑1985 гг. вучыўся ва ўнівэрсытэце імя Мікалая Каперніка ў Торуні на факультэце мастацтваў. Ляўрэат паэтычных конкурсаў імя Бруна Мільчэўскага, Рафала Ваячка, Галіны Пасьвятоўскай, Яцка Берзіна. Атрымаў дыплём у агульнапольскім конкурсе квартальніка «Карта» за «Чарнавік ваеннага становішча» («Brulion stanu wojennego»). Томік паэзіі «Сьвятло ў алімбіку» («Światło w alembiku») атрымаў дыплём у конкурсе літаратурных твораў г. Гданьска.

У 1991‑1993 гг. — мастацкі кіраўнік Тэлевізійнай галерэі ў Гдыні, супрацоўнік Гданьскага тэлебачаньня па падрыхтоўцы мастацкіх і культурных праграм.

У 1990 г. і 1991 г. быў стыпэндыятам Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны РП. Удзельнік міжнароднага аўкцыёну твораў мастацтва «East Meets West» (Токіо, Мехелен, Варшава). У 1990 г. атрымаў першую ўзнагароду на І Трыенале Гданьскага мастацтва.

У 1999 г. атрымаў дыплём «Заслужанага дзеяча культуры» Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны РП.

Выстава будзе працаваць да 30 лістапада.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?