КДБ затрымаў за хабар дырэктара РНПЦ траўматалогіі і артапедыі Аляксандра Бялецкага, у яго схованках знойдзена каля $500 тысяч у эквіваленце. Пра гэта сёння журналістам паведаміў старшыня КДБ Валерый Вакульчык, перадае БелТА.

Сярод фігурантаў крымінальных спраў таксама галоўны доктар 1-й гарадской клінічнай бальніцы Мінска Алег Фамін. Ён затрыманы за садзейнічанне ў арганізацыі закупак медыцынскага абсталявання для патрэб бальніцы. Пры правядзенні ператрусу па месцы пражывання Алега Фаміна знойдзена каля $140 тысяч у эквіваленце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0