Як паведаміў «Нашай Ніве» намесьнік старшыні Руху «За свабоду» Юрась Губарэвіч, сёньня ў Пінску былі затрыманыя трое актывістаў апазыцыі. Ігар Салавей, Алесь Любянчук і Канстанцін Чувак выйшлі на плошчу Кірава з расьцяжкай «Свабоду Аляксандру Баразенку».
Пікет доўжыўся літаральна некалькі хвілінаў, пасьля чаго ўдзельнікі былі затрыманыя міліцыяй. Усе яны знаходзяцца ў пастарунку.
0
0
0
0
0
0