Прагноз надвор’я на 30 кастрычніка — 1 лістапада.

Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 30 кастрычніка ў Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор’е. Ноччу пераважна без ападкаў, днём па захадзе кароткачасовыя дажджы. Вецер паўднёвы 6—11, парывы да 14, днём месцамі да 15—20 м/с. Тэмпература паветра ноччу +6—12°C, днём +10—15°C, па паўднёва‑заходняй палове да +18°C.

У Мінску 30 кастрычніка воблачна з праясненнямі, без істотных ападкаў. Вецер паўднёвы 6—11, парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу +7—9°С, днём +13—15°С.

У наступныя двое сутак па рэспубліцы чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор’е.

31 кастрычніка ноччу ў многіх раёнах, днём месцамі, пераважна па ўсходзе, кароткачасовыя дажджы. Вецер паўднёвы, паўднёва‑заходні 6—11, ноччу ў асобных раёнах парывы 15—18 м/с. Тэмпература паветра ноччу +7—13°C, днём +9—15°C.

1 лістапада ў асобных раёнах невялікі дождж. Ноччу і раніцай месцамі туман. Вецер няўстойлівы 3—8 м/с. Тэмпература паветра ноччу +2—8°C, днём +7—12°C, па поўдні да +15°C.

У Мінску 31 кастрычніка воблачна з праясненнямі, кароткачасовы дождж. Вецер паўднёвы, паўднёва‑заходні 6—11, парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу +9—11°С, днём +11—13°С.

БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0