Беларусь усё пазычае — на гэты раз 390 мільёнаў даляраў у Эксімбанку Кітаю.
Урад Беларусі і Эксімбанк Кітая падпісалі дамовы аб крэдытах памерам 390 мільёнаў. Паводле міністра фінансаў Беларусі Андрэя Харкаўца, умовы прадстаўленьня Беларусі крэдытаў «дастаткова камфортныя».
Раней беларускі ўрад дамовіўся пра крэдыт ад Расеі ў памеры 2 мільярды даляраў і запрасіў яшчэ 2 мільярды даляраў стабілізацыйнага крэдыту ад Міжнароднага валютнага фонду.
0
0
0
0
0
0