На ўсходзе Дэмакратычнай Рэспублікі Конга (былы Заір) у аўторак ўзнаваліся поўнамаштабныя баявыя дзеяньні.
Гэта азначае, што падпісанае ў студзені гэтага году пры садзейнічаньні ААН пагадненьне аб спыненьні баявых дзеяньняў паміж урадам і паўстанцамі‑тутсі не працуе. Фармаваньні паўстанцаў, якімі камандуе генэрал Ляран Нкунда, вядуць наступ на стратэгічна важны горад Гома.
Урад ДРК сьцьвярджае, што ім дапамагае армія суседняй Руанды. З раёну баёў рынуўся паток уцекачоў.
Фота Бі-Бі-Сі |
Калет Гадэн, якая прадстаўляе арганізацыю «Лекары бязь межаў», кажа, што усяму віной — бязьдзеяньне міратворцаў ААН.
«Стратэгія ААН у ДКК правалілася. Ужо два месяцы 200 тыс. уцекачоў, якія кінулі свае дамы і зямельныя надзелы, бадзяюцца па палёх і лясох пазбаўленыя якой‑кольвечы абароны» — заначыла яна.
Сілы ААН ня могуць даць рады разьвязаньню канфлікту. Становішча бежанцаў жудаснае.