У Полацку адбылося жудаснае: 18-гадовая дзяўчына да смерцi збiла сваю 28-гадовую цётку — жыхарку раёна. Абедзве — беспрацоўныя.
Ноччу выпiвалi ў кватэры пляменнiцы ды пасварылiся. Маладую жанчыну адвезлi ў бальнiцу. Яна праз некалькi дзён памерла ў рэанiмацыйным аддзяленнi, не прыходзячы ў прытомнасць.
Узбуджана крымiнальная справа. Пляменнiца затрымана.
0
0
0
0
0
0