Амэрыканскія спэцслужбы заявілі пра раскрыцьцё плянаў замаху на кандыдата ў прэзыдэнты ЗША ад Дэмакратычнай партыі Барака Абаму.
Замах рыхтавалі двое маладых нэанацыстаў: 20‑гадовы Дэніэл Коўарт і 18‑гадовы Пол Шлесэлмэн.
Яны таксама плянавалі масавыя забойствы афра‑амэрыканцаў.
Прэзыдэнцкія выбары пройдуць у ЗША у наступны аўторак, 4 лістапада.
Калі пераможа Абама, ён стане першым чорнаскурым — і 44‑м прэзыдэнтам ЗША.
0
0
0
0
0
0