Расейскія ўзброеныя сілы не гатовыя ваяваць з праціўнікам, мацнейшым, чым Грузія. Да такой высновы прыйшло брытанскае агенцтва ваеннай інфармацыі Jane's па выніках аналізу вайны ў Асеціі. На думку агенцтва, расейскае кіраўніцтва дзейнічае па састарэлых схемах, а войска ваюе на старыннай тэхніцы.

Jane's лічыць, што канфлікт у Асеціі скончыўся пераканаўчай перамогай Расеі. Аднак перадусім таму, што яе часткі знаходзіліся зусім побач з зонай канфлікту і ўвайшлі ў яе апэратыўна.

У той жа час:

— Асноўнай мэтай вайскоўцаў застаецца большае войска, якое значна пераўзыходзіць праціўніка ў агнявой моцы. Няма зацікаўленасьці ў кампактных, але лепш натрэніраваных злучэньнях».

– Наибольш шырока выкарыстанай тэхнікай стаў танк Т-72, распрацаваны яшчэ ў 70-я гады мінулага стагодзьдзя. Выкарыстоўваліся яшчэ даўнейшыя танкі Т-62 і Т-64. Ніводнага новага танка Т-90 у зоне канфлікту не зьявілася.

– Расія выкарыстоўвала звычайныя некіраваныя бомбы для зьнішчэньня грузінскіх вайсковых аб'ектаў, праз што ня здолела зрабіць ім сур'ёзную шкоду.

– Расейскі бамбавік Ту-22 быў зьбіты над Грузіяй ад таго, што зьбіраў інфармацыю, бо бесьпілотныя самалёты адсутнічаюць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?