Міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў 29 мая наведае Беларусь з рабочым візітам.
Пра гэта паведаміла сёння журналістам афіцыйны прадстаўнік расійскага замежнапалітычнага ведамства Марыя Захарава
Па словах Захаравай, у Мінску пройдуць перамовы кіраўнікоў МЗС Беларусі і Расіі Уладзіміра Макея і Сяргея Лаўрова. Чакаецца, што яны абмяняюцца думкамі па развіцці супрацоўніцтва Саюзнай дзяржавы, ЕАЭС, АДКБ, СНД, абмяркуюць каардынацыю намаганняў у АБСЕ і іншых міжнародных фарматах.
0
0
0
0
0
0