У Сімферопалі падкантрольны Расіі Кіеўскі раённы суд арыштаваў затрыманага напярэдадні ў Бахчысараі крымскататарскага актывіста Сервера Мустафаева. Як паведаміў яго адвакат Сяргей Легастоў, затрыманага арыштавалі на 20 сутак да 9 чэрвеня. Пра гэта піша ўкраінская служба Радыё Свабода.

Сервер Мустафаеў

Сервер Мустафаеў

Па дадзеных абаронцы, пасяджэнне праходзіла ў закрытым рэжыме, суд адмовіў адвакату ў прызначэнні Мустафаеву меры стрымання ў выглядзе хатняга арышту.

21 мая расійскія сілавікі правялі ператрусы ў Бахчысараі ў каардынатара аб'яднання «Крымская салідарнасць» Сервера Мустафаева і ў сяле Далінэ Бахчысарайскага раёна ў Эдэма Смаілава.

Па дадзеных карэспандэнта украінскай службы Радыё Свабода, Мустафаева затрымалі па «справе Хізб ут-Тахрыр».

Сервер Мустафаеў з'яўляецца вядомым грамадскім актывістам, летам 2016 ён разам з яшчэ некалькімі суайчыннікамі заснаваў грамадскае аб'яднанне «Крымская салідарнасць», з'яўляецца адным з яго каардынатараў.

ФСБ Расіі заявіла, што ў Крыме затрыманыя два чалавекі па падазрэнні ва ўдзеле ў арганізацыі «Хізб ут-Тахрыр». Імёны затрыманых не паведамлялі.

Пасля анексіі ў Крыме фактычныя расейскія ўлады практыкуюць масавыя ператрусы ў незалежных журналістаў, грамадскіх актывістаў, актывістаў крымскататарскага нацыянальнага руху, членаў Меджлісу крымскататарскага народа, а таксама крымскіх мусульман, якія падазраюцца ў сувязях з забароненай у Расіі арганізацыяй «Хізб ут-Тахрыр».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0