Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 25 кастрычніка ў Беларусі чакаецца воблачна з праясненнямі, без істотных ападкаў.

Ноччу і раніцай у асобных раёнах туман. Вецер ноччу няўстойлівы слабы, днём паўднёвы, 4—9 м/с. Тэмпература паветра: ноччу плюс 1—5°С, у многіх раёнах на глебе і месцамі ў паветры замаразкі да 0 — мінус 3°С; днём плюс 5—11°С.

У Мінску 25 кастрычніка воблачна з праясненнямі. Без ісотных ападкаў. Ноччу і раніцай слабы туман. Вецер ноччу няўстойлівы, слабы, днём паўднёвы, 4—9 м/с. Тэмпература паветра: ноччу плюс 1—3°С, на глебе замаразкі да 0 — мінус 2°С; днём плюс 6—8°С.

У наступныя двое сутак, 26 і 27 кастрычніка, па краіне чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор’е.

26 кастрычніка пераважна без ападкаў. Ноччу і раніцай месцамі туман. Вецер паўднёвы, 4—9 м/с, днём парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра: ноччу плюс 1—5°C, на глебе і месцамі ў паветры замаразкі да 0 — мінус 3°C; днём плюс 6—12°C.

27 кастрычніка ноччу па паўночна‑заходняй палове, а днём — на большай частцы тэрыторыі Беларусі пройдуць дажджы. Вецер паўднёвы, паўднёва‑заходні, 6—11 м/с, парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра: ноччу плюс 3—9°C; днём плюс 5—10°C, па поўдні да плюс 12°C.

У Мінску 26 кастрычніка воблачна з праясненнямі. Без ападкаў. Ноччу і раніцай слабы туман. Вецер паўднёвы, 4—9 м/с, днём парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра: ноччу плюс 1—3°С, у наваколлях горада на глебе месцамі замаразкі да 0 — мінус 3°С; днём плюс 8—10°С.

БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0