У Сэрбіі разгараецца гучны скандал, зьвязаны з пастаўкамі ў рэспубліку расейскага газу, у цэнтры якога апынулася фірма-пасярэднік у газавых угодах паміж дзьвюма краінамі — кантраляваная «Газпрамам» фірма «Югаросгаз», якая атрымлівае штогадовую камісію ў памеры €35 млн, піша ў пятніцу «Коммерсантъ».
Скандал можа нэгатыўна адбіцца на пэрспэктывах рэалізацыі заключанага нядаўна нафтагазавага пагадненьня паміж Сэрбіяй і Расеяй, якое прадугледжвае ўсталяваньне «Газпромам» кантролю над сэрбскім энэргетычным манапалістам NIS.
І хаця аналягічны дакумэнт расейскі і сэрбскі бакі падпісваюць увосень штогод, гэтым разам гэта вылілася ў Сэрбіі ў буйны скандал, у якім апынуліся ўцягнутымі сябры ўраду, а многія сэрбскія палітыкі запатрабавалі ад уладаў «пакласьці канец газавай мафіі».