Эўрапарлямэнт прызнаў Галадамор злачынствам супраць чалавечнасьці і выказаў спачуваньні ўкраінскаму народу.
Пра гэта гаворыцца ў рэзалюцыі Эўрапарлямэнту, ухваленай у чацьвер на паседжаньні ў Страсбуры. За рэзалюцыю прагаласавала большасьць дэпутатаў.
Напярэдадні, 22 кастрычніка, у Эўрапарлямэнце прайшлі дэбаты на тэму ўшанаваньня памяці ахвяр Галадамору.
0
0
0
0
0
0