Адпаведнае даручэнне даў сёння кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка ў час афіцыйнага візіту ў Таджыкістан, паведамляе БелТА.

«Няўжо ў Гомельскай і Брэсцкай абласцях мы не зможам, раянаваўшы, апрацоўваць гэтыя культуры (якія растуць у Таджыкістане). Я адчуваю, што ў нас гэтыя гатункі будуць расці», - адзначыў кіраўнік Беларусі.

Ён даў даручэнне закласці па садзе ў кожнай з абласцей і выдзеліць пад іх дастатковую колькасць зямлі. «Трэба паспрабаваць. Клімат мяняецца. Мы кавуны вырошчваем у цэнтральнай Беларусі», - сказаў Лукашэнка

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0