З 10 мая Google будзе блакаваць усю рэкламу, звязаную з правядзеннем рэферэндуму па абортах у Ірландыі.
«У выніку павелічэння намаганняў для забеспячэння сумленных выбараў ва ўсім свеце, мы вырашылі прыпыніць усе рэкламныя аб'явы, звязаныя з рэферэндумам аб Восьмай папраўцы да Канстытуцыі Ірландыі», — гаворыцца ў заяве кампаніі.
Рэферэндум павінен адбыцца 25 мая. Выбаршчыкі павінны вырашыць, адмяняць ці не норму канстытуцыі краіны, у якой гаворыцца аб праве на жыццё ненароджаных. Зараз у Ірландыі перапыненне цяжарнасці здараецца толькі ў экстранных сітуацыях.
Выбарчае заканадаўства Ірландыі забараняе замежным арганізацыям фінансаваць удзельнікаў выбарчых кампаній. Аднак сацыяльныя сеткі могуць размяшчаць рэкламу, прафінансаваную з-за мяжы.
0
0
0
0
0
0