Кампанія па аналізе дадзеных Cambridge Analytica, якая незаконна атрымала доступ да дадзеных дзесяткаў мільёнаў карыстальнікаў Facebook, спыняе сваю працу і пачынае працэдуру банкруцтва ў Вялікабрытаніі і ЗША.

Cambridge Analytica адмаўляе любыя правапарушэнні, але кажа, што распаўсюд негатыўнай інфармацыі ў інтэрнэце прывёў да закрыцця.

Фірму абвінавацілі ў неналежным выкарыстанні дадзеных Facebook ад імя яе кліентаў. Журналісты высветлілі, што кампанія атрымала доступ да дадзеных мільёнаў карыстальнікаў Facebook, каб даследаваць іх перавагі і прапаноўваць рэлевантную рэкламу. Канчатковай жа мэтай быў уплыў на галасы амерыканцаў падчас выбараў прэзідэнта ЗША ў 2016 годзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?