Кардыналу, Апостальскаму адміністратару Пінскай дыяцэзіі Казіміру Сьвёнтку 21 кастрычніка споўнілася 94 гады.
З гэтай нагоды віншаваньне Кардыналу даслаў Аляксандар Лукашэнка:
«Усё Вашае жыцьцё прысьвечана служэньню Богу і людзям. Для тысяч каталікоў Вы — першы кардынал Беларусі — служыце прыкладам цьвёрдасьці ў справах веры і адданасьці свайму высокаму пакліканьню. Дзякуючы Вам пачалося адраджэньне рыма‑каталіцкай царквы ў Беларусі, створаныя шматлікія парафііі, аднавілі дзейнасьць духоўныя сэмінарыі, набыў новае аблічча Архікатэдральны касьцёл Панны Марыі ў Менску», — гаворыцца ў віншаваньні.