Пад Іўе грузавік насмерць збіў веласіпедыста, паведамляе ДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама.
Аварыя адбылася познім вечарам 24 красавіка на дарозе Варона — Ашмяны — Юрацішкі — Іўе. Мужчына 1979 года нараджэння ехаў на веласіпедзе па ўзбочыне. Следам за ім рухаўся грузавік. Пры сустрэчным раз'ездзе кіроўца аўтамабіля позна заўважыў веласіпедыста і не змог пазбегнуць наезду. Веласіпедыст загінуў на месцы. У рукаве яго адзення была выяўленая разбітая пляшка са спіртным.
Распачата крымінальная справа.
0
0
0
0
0
0