У Маларыцкім раёне Брэсцкай вобласці зафіксаваны выпадкі захворвання на адзёр, паведамляе БелТА.
Першыя пацыенты з падазрэннем на адзёр трапілі ў інфекцыйнае аддзяленне 10 красавіка. Цяпер ужо зафіксаваны тры лабараторна пацверджаныя выпадкі захворвання — у мясцовых жыхароў 1999, 2000 і 2008 гадоў нараджэння.
Усе яны былі не прышчэплены.
Таксама пад наглядам медыкаў знаходзяцца яшчэ 10 чалавек, якія былі ў кантакце з хворымі. Паводле папярэдняй інфармацыі, заразіцца на адзёр жыхары Маларыцкага раёна маглі ад грамадзяніна Украіны, які наведаў раён.
Спецыялісты падкрэсліваюць, што вакцынацыя з'яўляецца дзейснай абаронай ад інфекцыі.
0
0
0
0
0
0