Функцыя распазнання твару дапаможа абмежаваць выкарыстанне фатаграфій карыстальнікаў без іх ведама.

Стануць больш жорсткімі і налады прыватнасці. Хутка выйдзе новае карыстальніцкае пагадненне, і ўдзельнікам сацсеткі прапануюць вызначыцца, ці можна Facebook выкарыстоўваць дадзеныя аб іх палітычных, рэлігійных поглядах і статусе адносін.

Карыстальнікі ва ўзросце ад 13 (узрост, з якога дазволена рэгістрацыя) да 15 гадоў будуць бачыць абмежаваную версію сацсеткі да таго часу, пакуль яны не атрымаюць ад бацькоў дазвол на персаналізацыю. Для гэтага непаўнагадовы павінен будзе даць спасылку на аднаго з сваіх бацькоў або апекуноў у сацыяльнай сетцы, а той, у сваю чаргу, — пацвердзіць дазвол.

Паводле думак, што выказваюцца карыстальнікамі сацсеткі, гэта — не лепшы метад пацверджання: нішто не перашкаджае падлеткам даваць спасылкі на створаныя імі ж фэйкавыя старонкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?