Фота Сяргея Гудзіліна

Фота Сяргея Гудзіліна

Лідар Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька пакуль не плануе вылучаць сваю кандыдатуру на пасаду кіраўніка партыі. Пра гэта палітык распавёў TUT.BY.

Наступныя выбары ў АГП пройдуць гэтым летам. На днях моладзевая арганізацыя АГП «Маладыя дэмакраты» выступіла з заявай аб тым, што Лябедзьку не варта ісці на новы тэрмін. А ў статут партыі прапанавалі ўнесці пункт аб тым, што адна асоба мае права займаць пасаду старшыні не больш за тры разы.

— На сённяшні дзень, 13 красавіка, у мяне намераў балатавацца няма. Гэта шчыра. Але спецыфіка Беларусі ў тым, што сітуацыя можа змяніцца літаральна за гадзіны. Я 24 гадзіны ў суткі гатовы да любога з сцэнарыяў: што да мяне могуць пастукаць і запрасіць у амерыканкі, папросяць балатавацца ў лідэры ці я буду віншаваць новых кіраўнікоў з выбраннем, — сказаў Анатоль Лябедзька.

На пасаду лідара АГП плануе вылучыцца дэпутат Ганна Канапацкая. На гэта яе падштурхнуў «сістэмны крызіс» структуры. Яшчэ адзін сябра партыі, Дзмітрый Кавалгін, які не раз крытыкаваў Лябедзьку, казаў, што ў яго ёсць амбіцыі, каб пазмагацца за пасаду старшыні. Але на сёння Кавалгін сказаў, што не плануе вылучаць сваю кандыдатуру.

Анатоль Лябедзька — адзін з доўгажыхароў беларускай палітыкі. Першы раз АГП ён узначаліў у 2000 годзе, змяніўшы на гэтай пасадзе экс-кіраўніка Нацбанка Станіслава Багданкевіча. Выбары ў АГП праходзяць кожныя два гады і на сваю пасаду Лябедзька пераабіраўся 9 разоў

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0