Кіраўнік расійскага МЗС Сяргей Лаўроў па выніках пасяджэння Савета міністраў замежных спраў СНД у Мінску адказаў на пытанне журналістаў пра тое, як ён вымаўляе назву беларускай дзяржавы.
«Мы, як неаднаразова падкрэсліваў прэзідэнт Рэспублікі Беларусь (ужыў форму «Белоруссия» — рэд.) Аляксандр Лукашэнка, гаворым на адной мове. Я думаю, мы разумеем адзін аднаго, калі называем краіну так, як зручна ў дадзены момант», — сказаў ён.
Ён таксама дадаў, што многія з яго беларускіх сяброў кажуць «Белоруссія», а многія расіяне — «Беларусь».
Адказваючы на пытанне, якую назву выкарыстоўвае ён, Лаўроў сказаў: «То так, то гэтак».
0
0
0
0
0
0