Пра гэта ў пятніцу заявіў Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з кіраўнікамі дэлегацый, якія ўдзельнічаюць у пасяджэнні Савета міністраў замежных спраў СНД.

«Беларусь гатовая зрабіць усё, каб на Данбасе быў мір на прынцыпах захавання ўсіх міжнародна-прававых фармальнасцей і згоды канфліктуючых бакоў», — сказаў ён. Ён зазначыў, што яго краіна, знаходзячыся на своеасаблівым геапалітычным разломе, «усведамляе недасканаласць раскручвання спіралі канфрантацыі ў еўрапейскім рэгіёне».

«Мы фактычна на парозе новай гонкі ўзбраенняў. Эксперты сцвярджаюць, што халодная вайна ўжо ідзе», — падкрэсліў Лукашэнка.

Паводле яго слоў, спробы выпрацаваць новую парадыгму светабудовы адбываюцца не за сталом перамоваў, а ў гарачых кропках. «І найбліжэйшая з іх Данбас, — канстатаваў ён. — Шырокамаштабныя баявыя дзеянні дзякуючы Мінскім пагадненням там спыненыя, але людзі працягваюць гінуць».

Міжнародная абстаноўка, падкрэсліў беларускі кіраўнік, «перанасычаная напружанасцю». «Найбольш небяспечная тэндэнцыя — на еўраатлантычнай прасторы. Ідзе расхістванне сістэмы проціваг, якія раней стрымлівалі супернічаючыя дзяржавы і блокі», — сказаў на заканчэнне Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?