«Наша Ніва» расказвала гісторыю простага работніка «Рэчыцадрэва» Леаніда Сасноўскага.
«Тварам стаў як прышэлец»: у Рэчыцы медыкі недаглядзелі мужчыну з гаймарытам, цяпер ён застанецца інвалідам
Мясцовыя дактары спачатку не змаглі дыягнаставаць у яго гаймарыт, потым лячылі не ад таго.
У выніку гной раз'еў храшчы і косткі твару, вочы распаўзліся ў бакі, выгляд стаў як у прышэльца — у платнай клініцы схапіліся за галаву і адправілі на аперацыю.
Але, як стала вядома цягам дадатковага абследавання, аперацыю зрабіць ужо немагчыма — на месцы гнайнікоў развілася анкалогія.
«Аперацыю можна было рабіць пару месяцаў таму, калі злаякасных працэсаў яшчэ не было.
У анкацэнтры ўсе ў шоку ад рэчыцкіх дактароў, Леанід ужо прайшоў першы курс хіміятэрапіі, цяпер ён дома з моцным галаўным болем.
Што будзе далей, невядома», — сказаў нам сябар мужчыны Алег Шабетнік.
0
0
0
0
0
0