Да лета Генеральная пракуратура ўнясе прапановы аб узмацненні жорсткасці адказнасці за «п'яныя» правапарушэнні.

Такая інфармацыя змяшчаецца ў пастанове Рады бяспекі «Аб нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь», якая апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Згодна з дакументам, Генпракуратуры сумесна з Саветам міністраў, Вярхоўным судом і Адміністрацыяй прэзідэнта да 1 чэрвеня даручана ўнесці прапановы аб узмацненні жорсткасці ў Беларусі пакарання за правапарушэнні, учыненыя ў нецвярозым стане.

label.reaction.like
0
label.reaction.facepalm
0
label.reaction.smile
0
label.reaction.omg
0
label.reaction.sad
0
label.reaction.anger
0