УП «Мінскзялёнбуд» падрыхтавала для падсадкі ўздоўж праспекта Незалежнасці 170 дарослых ліпаў — такія дрэвы лепш прыжывуцца на засоленай пасля зімы глебе, паведаміла карэспандэнту БелТА кіраўнік службы па добраўпарадкаванні і ўтрыманні аб'ектаў зялёнай гаспадаркі УП «Мінскзялёнбуд» Анжаліка Пузанкова.

«Мы ўжо пачалі рыхтаваць лункі, але пакуль зямля не да канца адтала. Будзем чакаць панядзелка, — сказала Анжаліка Пузанкова. — У такога буйнога пасадкавага матэрыялу больш тоўстая кара, якая патэнцыйна лепш абароніць дрэвы ад солі».

Выбар на карысць ліпаў зроблены ў сувязі з тым, што першапачаткова па праспекце расла менавіта гэтая парода. Паколькі праспект Незалежнасці прэтэндуе на ўнясенне ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА, пажадана захаваць першапачатковы знешні выгляд.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0