Аляксандр Лукашэнка павіншаваў католікаў і пратэстантаў, што святкуюць Вялікдзень 1 красавіка.
«Бязмежная міласэрнасць і глыбокая вера пабуджаюць людзей да спагады, а трапяткое стаўленне да шматвяковых духоўных традыцый дорыць надзею на перамогу дабра ў кожным кутку нашай планеты. Вялікдзень нагадвае нам аб высокім прызначэнні чалавека служыць бліжнім і дапамагаць пакутным, аб важнасці ўзнімацца над мітуснёй і дробнымі разладамі, дасягаць згоды ў дамах і сем'ях», адзначаецца ў віншаванні.
0
0
0
0
0
0