Мяркуецца, што грамадзянін Пакістана 1984 года нараджэння з дазволам на пастаяннае пражыванне Беларусі атрымаў ад замежных грамадзян грашовыя сродкі, прызначаныя для аплаты за пражыванне ў інтэрнаце, часовую рэгістрацыю і медыцынскую камісію ў магілёўскім універсітэце. Замежнікі хацелі вучыцца ў беларускім універсітэце, не валодаючы ні рускай, ні беларускай мовай, паведамляе Следчы камітэт.
Суму грошай мужчына завышаў, аплату паслуг праводзіў не ў поўным аб'ёме. Такім чынам падазраваны завалодаў грашовымі сродкамі на агульную суму больш за 5000 даляраў ЗША і 900 еўра. У ходзе следства пацярпелымі прызнана трое мужчын: двое бангладэшцаў і адзін пакістанец.
Дзеянні падазраванага следствам кваліфікаваныя па ч. 4 арт. 209 (махлярства, здзейсненае ў асабліва буйным памеры) КК Беларусі.