Менскі трактарны завод і «Украўтазапчастка» ствараюць сумеснае прадпрыемства для вытворчасьці трактароў.
На сёньня ва Ўкраіне беларускія трактары зьбіраюць паводле ліцэнзійнай дамовы. У мінулы аўторак першы намесьнік прэм’ер-міністра Беларусі Ўладзімер Сямашка заявіў пра стварэньне Менскім трактарным заводам і «Украўтазапчасткай» сумеснага прадпрыемства па вытворчасьці трактароў.
Магутнасьці новага прадпрыемства, што маюць збудаваць пад Кіевам, складуць 10-12 тыс. адзінак у год.
«Украўтазапчастка» належыць вядомаму ўкраінскаму бізнэсоўцу Пятру Парашэнку.
СП, паводле kommersant.ua
0
0
0
0
0
0