У філіяле ААБ «Беларусбанк» у Шчучыне (Гродзенская вобласць) 9 кастрычніка жыхар гарадскога пасёлка Вострына, 1927 года нараджэння, падаў для абмену на замежную валюту 58 фальшывых купюр наміналам 50 тыс. рублёў.
Як паведамілі ў МУС Беларусі, падчас правядзення аператыўна‑вышуковых мерапрыемстваў супрацоўнікамі ўпраўлення па барацьбе з карупцыяй і эканамічнымі злачынствамі УУС Гродзенскага аблвыканкама папярэдне ўстаноўлена, што
сапраўдныя купюры на фальшывыя пенсіянеру падмяніў 23‑гадовы ўнук, непрацуючы жыхар Гродна.Ён затрыманы.
Распачата справа на падставе ч. 1 арт. 221 Крымінальнага кодэкса (выраб, захоўванне або збыт падробных грошай ці каштоўных папер).
0
0
0
0
0
0