Прадстаўнік ААН прапанаваў назву «Паўночная Македонія» для былой югаслаўскай рэспублікі Македонія. Прапанову ўжо ўхваліла Грэцыя.
Спрэчка наконт назвы вялася з 1991 г. З той прычыны, што ў Грэцыі паўночная вобласьць называецца Македоніяй, яна была супраць такой жа назвы для суседняй краіны.
Рэспубліка ж ня можа ўвайсьці ў блок NATO пры адсутнасьці зацьвержанай назвы.
0
0
0
0
0
0