«Нацыянальны Грамадскі Арганізацыйны Камітэт па святкаванні 100-х угодкаў БНР заяўляе, што не мае дачынення да дзеянняў і выказванняў Міколы Статкевіча, якія неправамоцна робяцца ім ад імя Аргкамітэту»,

— паведамляецца ў заяве аргкамітэта.

У дакуменце, падпісаным старшынёй камітэта Міколам Купавам і яго намеснікамі Леанідам Акаловічам і Алесем Жучковым, звяртаюць увагу на тое, што 5 сакавіка Мікалай Статкевіч прыняў рашэнне аб падачы заяўкі на правядзенне вулічнага шэсця і заяўляе аб намеры правесці шэсце нават у выпадку адмовы Мінгарвыканкамам без узгаднення з кіраўніцтвам аргкамітэта.

«Такія дзеянні не адпавядаюць папярэднім рашэнням Аргкамітэта пра святочны фармат адзначэння Дня Незалежнасці і Волі ў гонар Беларускай Народнай Рэспублікі»,

— гаворыцца ў заяве.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0