65 гадоў таму ў Бельгіі памёр беларускі кампазітар і педагог — Мікола Равенскі. Які ў 1944 годзе пакінуў Беларусь і апошнія гады пражыў у эміграцыі ў бельгійскім горадзе Лювэн.

Выкладаў музыку ў тамтэйшым універсітэце і кіраваў хорам з беларусаў, якія таксама аказаліся ў эміграцыі. Хор даў шмат канцэртаў па Заходняй Еўропе, запісалі некалькі плытак. Мікола Равенскі быў сябрам Рады Беларускай Народнай Рэспублікі ў выгнанні.

Успамінамі аднаго з яго вучняў дзеліцца радны БНР з Бельгіі Зміцер Піменаў:

— Ён быў ужо цяжка хворы, ведаў, што можа хутка памрэ. Але ён усё роўна, як расказваў Янка Жучка, быў проста апантаны ў гэтых рэпетыцыях. Ён не жыў ні адной хвіліны, каб не займацца музыкай. Ён гадзінамі музыцыраваў. Ён гадзінамі вечарамі займаўся з гэтымі хлопцамі.

Мікола Равенскі пахаваны на могілках горада Лювэн. Зараз гэтае месца шануецца і даглядаецца беларусамі Бельгіі. Яны традыцыйна наведваюць яго на Дзяды і на Дзень Волі.

Некалькі месяцаў таму беларусы з усяго свету сабралі сродкі і ўсталявалі новую надмагільную пліту з нотамі самага вядомага твору аўтара — духоўнага гімна Беларусі «Магутны Божа».

Чытайце: У Бельгіі адкрылі новы помнік стваральніку музыкі да верша «Магутны Божа» Міколу Равенскаму 

20171101_122605 20171101_130713 20171101_130734 20171101_130748

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?