У тым ліку і ў беларускамоўных школах і гімназіях. Запісацца ў такую клясу дзеткам, якія з наступнага году пойдуць у школу, яшчэ ня позна.

У гімназіі № 23 ужо каторы год дзейнічае падрыхтоўчая кляса «Маладзічок». Навучаньне тут платнае. Першы занятак зладзілі 1 кастрычніка, але запісацца яшчэ ня позна. Як і ў гімназіі № 4 (Кунцаўшчына) – тут таксама пасьпелі правесьці адзін занятак і сьпіс яшчэ адкрыты. Платныя заняткі ў падрыхтоўчых клясах прапануюць гімназіі № 14 у Вясьнянцы і № 28 у Серабранцы. Школа № 60 на Лібкнехта пакуль толькі плянуе стварыць такія клясы.

Адрасы школаў зь беларускай мовай навучаньня:

Гімназія № 4 (вул. Кунцаўшчына, 18).

Гімназія № 14 (вул. Васьняцова, 10).

Гімназія № 9 (Сядых, 10).

Гімназія № 23 (пр. Незалежнасьці, 45).

Гімназія № 28 на базе сярэдняй школы № 2 (Ракасоўскага, 93).

Школа № 60 (Лібкнехта, 82).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?