Беспрацоўны фінансіст забіў жонку, траіх дзяцей і цешчу, а потым скончыў жыцьцё самагубствам.
Гэта здарылася ў Каліфорніі, у Сан‑Фэрнанда. Цягам некалькіх месяцаў гэты чалавек ня мог знайсьці сабе працу, хоць да гэтага быў супрацоўнікам некалькіх буйных кампаній.
Як перадае CNN, у перадсьмяротнай цыдулцы ён напісаў, што бярэ на сябе адказнасьць за забойства і зьвяртае ўвагу на тое, што прычынай гэтага ўчынку ёсьць фінансавыя цяжкасьці, якія зваліліся на яго.
0
0
0
0
0
0