Здарэнне адбылося яшчэ ў лістападзе 2017 года. А нядаўна адбыўся суд.
Нагадаем, 57-гадовага мужчыну затрымалі на вуліцы за дробнае хуліганства. Мужчына быў п’яны. Яго адвезлі ў РАУС, там ён ударыў у твар аднаго з міліцыянтаў.
Пасля мазырчука павезлі на медыцынскі агляд. Але мужчына паведаміў, што хоча піць, дастаў бутэльку з празрыстай вадкасцю, выліў у салоне машыны і падпаліў.
У выніку, выгарэў салон і кузаў міліцэйскай машыны «УАЗ-Патрыёт», пацярпеў і сам мазырчук: частка вадкасці трапіла на яго і загарэлася, мужчыну з апёкамі адправілі ў бальніцу.
Па выніках сваіх прыгод, мазырчук атрымаў 7 гадоў і 3 месяцы калоніі ўзмоцненага рэжыму, піша abw.by. Акарамя таго мужчыну будуць прымусова лячыць ад алкагалізму.
0
0
0
0
0
0