Вызвалены напярэдадні ад пасады міністр спорту і турызму Аляксандр Шамко вернецца ў сваё старое ведамства. Пра гэта гаворыцца ва ўказе прэзідэнта Беларусі, апублікаваным на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Указам № 66 ад 15 лютага Аляксандр Шамко вызвалены ад пасады міністра спорту і турызму Беларусі за «непрыняцце дзейсных мер па барацьбе з карупцыяй і эканамічнымі правапарушэннямі ў падведамасных арганізацыях».

«Адкамандзіраваць генерал-маёра ўнутранай службы Аляксандра Шамко з Міністэрства спорту і турызму ў Міністэрства па надзвычайных сітуацыях», — гаворыцца ў дакуменце.

Нагадаем, 15 лютага Аляксандр Лукашэнка зняў з пасадаў міністра лясной гаспадаркі Міхаіла Амельяновіча і міністра спорту і турызму Аляксандра Шамко.

Да таго як ўзначаліць спартыўную галіну ў 2012 годзе, Шамко быў намеснікам міністра па надзвычайных сітуацыях.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?