Прадпрыемствы дзяржаўнага сектара павінны актыўна пераймаць станоўчы вопыт кіравання прадпрыемствамі, які дэманструецца ў прыватным сектары эканомікі. Аб гэтым сёння заявіў Аляксандр Лукашэнка, наведваючы шклозаводы Гомельскай вобласці.
«Сёння наспела сітуацыя, калі мы можам свабодна пусціць прыватнікаў у прамысловасць, — адзначыў кіраўнік дзяржавы. — Мы будзем параўноўваць работу дзяржаўных прадпрыемстваў і прыватных і рабіць з гэтага адпаведныя вывады».
Прэзідэнт Беларусі станоўча ацаніў работу сумеснага беларуска‑аўстрыйскага прадпрыемства «Гомельскі шклатарны завод». Ён выказаў пры гэтым пажаданне, каб з тымі тэрыторыямі, якія займаюць шклозаводы, «абыходзіліся па‑гаспадарску».
0
0
0
0
0
0