Прэзыдэнт Украіны Віктар Юшчанка гатовы падпісаць указ пра роспуск парлямэнту калі ня будзе створаная новая парлямэнцкая кааліцыя. Пра гэта Юшчанка заявіў сёньня ў часе візыту ў Львоў.
«Я прыхільнік кансультацыяў, я прыхільнік дыялёгаў, я дам магчымасьць палітычным сілам правесьці гэты дыялёг, але калі сумеснай заявы ў адпаведны тэрмін (да 24-х гадзінаў сёньняшняга дня) ня будзе, я выкарыстаю права роспуску парлямэнту», — адзначыў прэзыдэнт Украіны.
Акрамя пытаньня кааліцыі Юшчанка лічыць неабходнай выпрацоўку сумеснай пазыцыі па пытаньні Грузіі.
Нагадаем, што першы раз В. Юшчанка распусьціў парлямэнт Украіны 2 красавіка 2007 году.
Паводле Дело
0
0
0
0
0
0