Прагноз надвор’я ў Беларусі на 3—5 кастрычніка.
Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 3 кастрычніка ў Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор’е. Ноччу месцамі, пераважна па паўднёва‑ўсходняй палове, днём на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах слабы туман. Вецер паўднёва‑заходні 4—9 м/с. Тэмпература паветра ноччу +6—12°C, днём +12—17°C, па Гомельскай вобласці да +19°C.
У Мінску 3 кастрычніка воблачна з праясненнямі. Ноччу без істотных ападкаў, днём кароткачасовы дождж. Ноччу і раніцай слабы туман. Вецер паўднёва‑заходні 4—9 м/с. Тэмпература паветра ноччу +8—10°С, днём +12—14°С.
У наступныя двое сутак, 4—5 кастрычніка, сіноптыкі прагназуюць па рэспубліцы воблачнае з праясненнямі надвор’е. 4 кастрычніка на большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца кароткачасовыя дажджы. Вецер паўднёвы 5—10 м/с. Тэмпература паветра ноччу +7—12°C, днём +9—16°C, па паўднёвым усходзе да +18°C.
5 кастрычніка месцамі, пераважна па паўднёвым усходзе, кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах ноччу і раніцай слабы туман. Вецер пераменных напрамкаў 4—9 м/с. Тэмпература паветра ноччу +3—9°C, днём +8—15°C, па паўднёвым усходзе ноччу +10—12°C, днём +16—18°C.
У сталіцы 4 кастрычніка воблачна з праясненнямі, кароткачасовы дождж. Вецер паўднёва‑ўсходні, паўднёвы 5—10 м/с. Тэмпература паветра ноччу +8—10°С, днём +12—14°С.